Прагноз на матч Дынама-Мінск - Тарпеда НН 12 лістапада 2019

Хакей: У рэжыме рэвалюцыі. Прагноз на матч Дынама-Мінск - Тарпеда НН 12 лістапада 2019

У мінскім «Дынама» адбылася кадравая рэвалюцыя: каманда разлучылася адразу з шасцярыма хакеістамі асноўнай абоймы. Як гэтыя кадравыя перастаноўкі паўплываюць на гульню «зуброў»?

Дынама-Мінск - Тарпеда НН. Прагноз. 12 лістапада 19:10.

Мінскае «Дынама» даволі няблага пачынала сезон. Нават спадзявалася, што каманда Крэйга Вудкрафта здолее застацца ў кубкавай васьмёрцы. Аднак на дыстанцыі «зубры» аказаліся неканкурэнтаздольнымі. Бягучая серыя паражэнняў мінскай каманды налічвае адзінаццаць сустрэч, адставанне ж ад кубкавай васьмёркі складае ажно шэсць балаў.

Ключавым момантам для кадравых змен стала ганебнае паражэнне ад уфімскага «Салавата Юлаева». Мінчане выглядалі зусім бяспомачнымі. Ужо ў першым перыядзе юлаеўцы закінулі ў вароты мінчан чатыры шайбы, а за ўвесь матч «зялёныя» забілі ў вароты дынамаўцаў дзевяць разоў. Пры гэтым «Дынама-Мінск» не даў рады суперніку: адна закінутая шайба і сямнаццаць кідкоў у створ - гэта ўсё, што змаглі зрабіць падапечныя Крэйга Вудкрафта.

Адносна адпраўкі Андрэя Сцяпанава, Данііла Бакуна, Мікіты Феактыстава і Рамана Дзюкава ў фарм-клуб разважаць няма сэнсу, бо гэтыя хакеісты не вызначаюць гульню мінчан. А вось выстаўленне на драфт адмоваў Дру Шора, скасаванне кантракта з Шэйнам Прынсам - рашэнне куды больш сур’ёзнае. Яго можна звязаць або з намерам аптымізаваць выдаткі «страчанага сезона», або менеджмент «зуброў» сапраўды спрабуе абнавіць склад каманды для паляпшэння гульні.

На фоне мінскага «Дынама» «Тарпеда» выглядае спакойна. Каманда з Ніжняга Ноўгарада здолела перасіліць складаны перыяд эфектыўнай працай генеральнага дырэктара Аляксандра Харламава. Ніжагарадчане рацыянальна выкарыстоўваюць сродкі: так, выстаўлены «Лакаматывам» на драфт адмоваў Тай Раці гуляе першым звяном і забівае. Тарпедаўцы перыядычна адбіраюць ачкі ў больш паважных каманд: дастаткова ўспомніць перамогі над «Віцязем», «Лакаматывам» і «Ёкэрытам».

Мінскае «Дынама» і ніжагародская «Тарпеда» гулялі бягучым сезонам ужо двойчы. У абодвух выпадках перамогу святкавалі аўтазаводцы. Прычым у Мінску каманда Дэвіда Неміроўскі дамаглася перамогі з лікам 6:0. Сітуацыя з траўмамі ў каманд - цяжкая. Мінчане мусяць згуляць без нападнікаў Тэему Пулкінэна і Ільі Казьяніна, абаронцаў Дзмітрыя Дзярабіна і Стэфана Эліята. «Тарпеда» мае ў лякарні Антона Валчанкова, Георгія Мішарына, Андэрса Ліндбэка, Кірыла Мелякова, Пола Шчахуру і Кірыла Уракава.

Меркаваныя склады каманд:

«Дынама Мінск»:

Варатар: Юнас Энрат;

Абаронцы: Марк-Андрэ Граньяні, Павел Дзянісаў, Алег Евенка, Дзмітрый Знахаранка, Уладзіслаў Яроменка, Кірыл Гатавец;

Атакоўцы: Вячаслаў Грэцкі, Арцём Дзямкоў, Франсіс Парэ, Раян Спунэр, Міхаіл Стэфановіч, Аляксандр Паўловіч, Ігар Мартынаў, Іван Драздоў, Аляксандр Кітараў, Андрэй Касціцын, Яўген Кавыршын, Арцём Аносаў;

«Тарпеда»:

Варатар: Андрэй Ціхаміраў;

Абаронцы: Чарльз Джэнауэй, Дзяніс Баранцаў, Сяргей Збароўскі, Арцём Аляеў, Максім Мінееў, Мікіта Лісаў;

Нападнікі: Міхаіл Варнакоў, Джордан Шродэр, Антон Шэнфельд, Куінтан Хаўдэн, Данііл Ільін, Станіслаў Бачароў, Тай Раці, Дамір Жафяраў, Яўгеній Грачоў, Павел Макаранка, Данііл Вяраеў, Андрэй Бялевіч, Сяргей Ганчарук;

Выснова:

Мінскае «Дынама» мае мала шанцаў. Рашэнне разлучыцца з некалькімі лідарамі можа даць кароткатэрміновы эфект, але глабальна перспектывы «зуброў» выглядаюць цьмяна. «Тарпеда» - моцная рабочая каманда са стабільным кадравым складам. У якасці прагнозу на матч раім перамогу 2 у асноўны час. Букмекерская кантора «Леон» ацэньвае падзею каэфіцыентам 1.94.

© Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Леон», 2019 Зарэгістраваны таварны знак LEON.BY УНП 193157021

Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) №33120/685 выдадзены Міністэрствам падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь

Юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, 220100 г. Мінск, вул. Сурганава, д. 61, каб. 203