Прагноз на матч Дынама-Мінск - Віцязь 13 лістапада 2019

Хакей: Час змен. Прагноз на матч Дынама-Мінск - Віцязь 13 лістапада 2019

Хоць мінскае «Дынама» мае двухзначную серыю паражэнняў, але ўсё яшчэ захоўвае шанцы на плэй-оф. Як для «зуброў» складзецца сустрэча з падольскім «Віцязем»?

Дынама-Мінск - Віцязь. Прагноз. 13 лістапада 19:30.

Сітуацыя ў мінскага «Дынама» выглядае небяспечнай. «Зубры» размяшчаюцца на перадапошнім месцы Заходняй канферэнцыі і дэманструюць слабы хакей. Прычым камандзе не дапамаглі нават набыткі: прыкладам, падпісанне экс-хакеіста «Бостана» Раяна Спунэра. Пасля знішчэння ад уфімскага «Салавата Юлаева» з лікам 9:1, кіраўніцтва мінчан пайшло на радыкальныя меры і пачало абнаўляць склад.

Калі абстрагавацца ад кадравай сітуацыі і сканцэнтравацца на гульнявых праблемах, то можна вылучыць слабую гульню ў абароне. «Зубры» прапускаюць больш за 3.30 шайбаў за гульню, што з’яўляецца перадапошнім вынікам на Захадзе. Працэнт надзейнасці беларускай каманды ў меншасці - толькі 73.1. Прычым мінчане даволі часта выдаляюцца: сярэдне за матч амаль восем хвілін малога штрафу.

Сітуацыя з нападам у «Дынама-Мінск» не выглядае катастрафічна. 2.25 шайбы за гульню і 18.6% рэалізацыі большасці - вельмі прыстойныя вынікі для серадняка. Праўда, незразумела, як «зубры» будуць узнаўляць страты Шэйна Прынса і Дру Шора. Тым больш што Тэему Пулкінэн знаходзіцца ў лякарні. Часу для фармавання новых ўдарных камбінацый у Крэйга Вудкрафта вельмі няшмат.

Выступ падольскага «Віцязя» стаў галоўным адкрыццём першай паловы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Каманда Міхаіла Краўца паспяхова карысталася сваімі моцнымі бакамі і дамагалася стабільных вынікаў. Неяк «віцязі» нават канкуравалі з маскоўскім «ЦСКА» ў барацьбе за лідарства на Захадзе. Аднак потым у падмаскоўных хакеістаў пачаўся спад. З сямі папярэдніх матчаў падмаскоўны калектыў атрымаў толькі адну перамогу.

Нягледзячы на паслабленне пазіцый, вынікі «Віцязя» ўсё роўна ўражваюць. Каманда добрая ў абароне, нават калі зважаць на растанне з варатаром Аляксандрам Самонавым. «Віцязі» прапускаюць менш чым дзве шайбы, што для ўчорашняга серадняка - выдатны вынік. Нядрэнна паказвае сябе каманда і ў няроўных складах. «Віцязі» маюць працэнт нейтралізацыі ўзроўню 83.4%, а рэалізацыі большасці – 18%.

Статыстыка вочных сустрэч паказвае на самавітую перавагу «Віцязя». Бягучая серыя «віцязяў» без паражэнняў асноўным час супраць «зуброў» налічвае восем сустрэч. Пры гэтым апошняя паўнавартасная перамога «Дынама-Мінск» датавана 2016 годам. З улікам такіх лічбаў, букмекерская кантора «Леон» называе падмаскоўны калектыў фаварытам будучага матча.

Прыблізныя склады каманд:

«Дынама Мінск»:

Варатар: Юнас Энрат;

Абаронцы: Марк-Андрэ Граньяні, Павел Дзянісаў, Алег Евенка, Дзмітрый Знахаранка, Уладзіслаў Яроменка, Кірыл Гатавец;

Нападнікі: Вячаслаў Грэцкі, Арцём Дзямкоў, Франсіс Парэ, Раян Спунэр, Міхаіл Стэфановіч, Аляксандр Паўловіч, Ігар Мартынаў, Іван Драздоў, Аляксандр Кітараў, Андрэй Касціцын, Яўген Кавыршын, Арцём Аносаў;

«Віцязь»:

Варатар: Ілья Яжоў;

Абаронцы: Якуб Яржабэк, Віле Лаюнэн, Ігар Галаўкоў, Мікалай Стасенка, Ілья Шынкевіч, Аляксандр Яўсеенкаў, Яўгеній Кацічаў;

Нападнікі: Пэка Ёрмака, Міра Алтанэн, Ёнас Нятынэн, Яўгеній Монс, Іван Петракоў, Павел Чарноў, Святаслаў Грабеншчыкоў, Іван Ларычаў, Даніла Маісееў, Мікіта Камароў, Аляксей Макееў, Аляксей Бывальцаў;

Выснова:

Камандзе «Дынама-Мінск» будзе вельмі складана праводзіць другі матч за два дні. Стомленасць з кадравым дэфіцытам можа прывесці да шматлікіх памылак у абароне. «Віцязь» жа бягучым сезонам выдатна карыстаецца недахопамі супернікаў: асабліва добрая каманда Міхаіла Краўца рэалізацыяй большасці. Ставіць на вынік мы не раім, а вось звярнуцца да індывідуальнаму тоталу гасцей больш за 2.5 - цалкам можна. Букмекерская кантора «Леон» ацэньвае падзею каэфіцыентам 1.81.

© Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Леон», 2019 Зарэгістраваны таварны знак LEON.BY УНП 193157021

Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) №33120/685 выдадзены Міністэрствам падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь

Юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, 220100 г. Мінск, вул. Сурганава, д. 61, каб. 203