Прагноз на матч Ліверпул – Атлетыка 11 сакавіка 2020

Футбол: Нечаканы спад. Прагноз на матч Ліверпул – Атлетыка 11 сакавіка 2020

Ліга чэмпіёнаў. Плэй-оф. 1/8 фіналу.

Апошнія няўдачы «Ліверпула» вымушаюць задумацца пра перспектывы каманды ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Як дзейсны пераможца турніру згуляе з мадрыдскім «Атлетыка»?

«Ліверпул» непрыемна здзіўляе апошнімі тыднямі. Каманда Юргена Клопа зведала тры паражэнні з пяці папярэдніх гульняў. Як слушна заўважыў настаўнік «Ліверпула», страта шанцаў на рэкорд АПЛ знізіць псіхалагічны ціск на «чырвоных». Разам з тым, якасць гульні «мерсісайдцаў», асабліва ў нападзе, цяпер пакідае шмат пытанняў.

У першым матчы супраць мадрыдскага «Атлетыка» «Ліверпул» не паказаў зусім нічога. Каманда Юргена Клопа валодала мячом цягам дзвюх трацін матча, але так і не здолела зрабіць удар у створ брамы Яна Облака. Ды і абарона «мерсісайдцаў» не выявіла належнай канцэнтрацыі: адзіны гол ліверпулцы прапусцілі ўжо на чацвёртай хвіліне сустрэчы.

«Атлетыка» не дэманструе чаго-кольвечы выбітнага гэтым сезонам. Жуан Фэлікс відавочна недацягвае да ўзроўню Антуана Грызмана, а яшчэ да траўмаў схільны Дыегу Коста. Іншыя ж нападнікі не могуць справіцца з роляй лідараў. Як вынік, сярэдне за гульню Прымеры «матрацнікі» забіваюць крыху больш за 1.10 гола.

Супраць «Ліверпула» «Атлетыка» не стане вынаходзіць ровар. Каманда Дыега Сімэонэ пастараецца насыціць сярэднюю лінію поля ды зрабіць акцэнт на разбурэнні. Іншае пытанне, што за празмерную захопленасць абаронай «матрацнікі» могуць быць пакараныя. Дастаткова ўспомніць леташні матч у адказ плэй-оф ЛЧ супраць турынскага «Ювентуса».

Статыстыка вочных сустрэч паказвае на перавагу мадрыдскага «Атлетыка». Сямю папярэднімі матчамі «Ліверпул» атрымаў над іспанскім клубам толькі адну перамогу, ды і тая была мінімальнай – 2:1. Тым не менш, найбліжэйшым матчам букмекерская кантора «Леон» называе фаварытам каманду Юргена Клопа.

Прыблізныя склады каманд

Сітуацыя з траўмамі ў «Ліверпула» застаецца няпростай. Чарговае пашкоджанне можа перашкодзіць згуляць брамніку Алісану Бэкеру. Таксама ў лазарэце «мерсісайдцаў» знаходзяцца абаронца Натаніэл Клайн і паўабаронца Джэрдан Шакіры. Тактычных навін ад Юргена Клопа чакаць не варта. «Чырвоныя» згуляюць схемай з трыма нападнікамі – 4-3-3.

«Атлетыка» падыходзіць к супрацьстаянню з «Ліверпулам» без вялікай колькасці страт. Выклікае сумневы выхад на поле двух футбалістаў групы атакі: паўабаронцы Тама Лемара і нападніка Альвара Марата. Расстаноўка футбалістаў іспанскага клуба абяцае быць стандартнай – 4-4-2.

«Ліверпул»(4-3-3):

Адрыян – Аляксандр-Арнальд, Ван Дэйк, Гомэс, Робэртсан – Окслэйд-Чэмбэрлен, Вэйналдум, Фабінью – Манэ, Фірміну, Салах;

«Атлетыка»(4-4-2):

Облак – Рэнан Лодзі, Савіч, Фэліпе, Трып’ер – Коке, Льярэнтэ, Сауль, Карэа – Фэлікс, Коста;

Прагноз на матч

«Ліверпулу» будзе няпроста супраць «Атлетыка». Адзін прапушчаны гол прывядзе да таго, што «чырвоным» давядзецца забіваць тройчы. І далёка не факт, што цяперашняя нестабільная каманда Юргена Клопа, якая ледзьве выдае мінімальныя перамогі, зможа дамагчыся такога выніку. Прапануем рызыкнуць і паставіць на праход каманды Дыега Сімэонэ. Букмекерская кантора «Леон» ацэньвае падзею каэфіцыентам 1.81.

webpay visa verified by visa mastercard mastercard belcart belcard internet ipay qiwi agava raschet
21+

Удзел у азартных гульнях забаронены для асоб, якія не
дасягнулі 21-гадовага ўзросту

© Таварыства з абмежаванай адказнасцю «БК Леон», 2019, УНП 193157021 Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) №33120/685 выдадзены Міністэрствам падаткаў і збораў Рэспублікі Беларусь Юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, 220114, г. Мінск, вул. Пятра Мсціслаўца, д.13, пам.269